У Мінску адкрылася выстава "Салідарнасць", прысвечаная падзеям 19 снежня

У экспазіцыі — інсталяцыя турэмнай камеры, рэчы, якія перадавалі родныя арыштаваных і незнаёмыя людзі тым, хто апынуўся за кратамі пасля падзей на плошчы Незалежнасці (газеты, кнігі, бялізна, сшыткі, канверты, папера, ручкі, зубныя шчоткі і паста, сокі, расчоскі і інш.). Прадстаўлены здымкі падзей на плошчы, сустрэч вызваленых вязняў, праяў людской салідарнасці з арыштаванымі, а таксама шмат лістоў, турэмны дзённік і вершы затрыманых, запіска, перададзеная дзяўчыне-вязню ў мандарынцы.

Выстава працуе да 31 студзеня, але інсталяцыя камеры будзе дэманстравацца толькі два дні, паведамляе БелаПАН.