У Мінску адкрыюць гарантыйны фонд па падтрымцы малога прадпрымальніцтва

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі.

Каліноўскі: "Сёння кожны трэці ў горадзе працуе ў сферы малога прадпрымальніцтва. Гэта значыць, больш за 300 тысяч чалавек. Летась мы пачалі і сёлета працягнем сумесна з БПС-банкам стварэнне першага ў краіне Гарантыйнага фонду".

Дарэчы, сёлета на фінансаванне мерапрыемстваў, звязаных з падтрымкай малога бізнэсу, Мінгарвыканкам плануе накіраваць больш за 32 млрд рублёў.