У Мінску адмянілі бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных маці

Як заявіла Праскурава 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску, праязныя білеты для шматдзетных маці, узнагароджаных ордэнам маці, аплачваліся з гарадскога бюджэту. У ліпені 2010 года набыў моц закон "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Беларусі", у адпаведнасці з якім гарсавет можа падтрымліваць толькі ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў і дзяцей. Калі шматдзетная маці не адносіцца да адной з гэтых катэгорый, то гарсавет не можа аказваць ёй падтрымку.

Паводле яе слоў, пытанне пра бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных маці можа быць вырашанае толькі на рэспубліканскім узроўні, паведамляе БелаПАН.

Фота: liveinternet.ru