У Мінску аўтобус збіў дваіх пешаходаў і слуп (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду на вуліцы Чыгуначнай.
Аўтобус маршруту №120 збіў дваіх пешаходаў, піша сайт auto.onliner.by. Спрабуючы прадухіліць аварыю, кіроўца вывернуў руль і ўрэзаўся ў прыдарожны слуп.
Па звестках ДАІ, пацярпелыя — жанчына 78 гадоў і яе 22-гадовая ўнучка. У дзяўчыны — ушыб пазваночніка, сцягна і падазраюць чэрапна-мазгавую траўму. Пенсіянерцы пастаўлены папярэдні дыягназ "пералом шыйкі сцягна".
Пацярпелыя і кіроўца аўтобуса па-рознаму апісваюць сітуацыю. Пешаходы кажуць, што ішлі на зялёны сігнал святлафора. А кіроўца заяўляе, што яны пераходзілі праезную частку на чырвоны сігнал.


Фота — auto.onliner.by