У Мінску фура штурхала па вуліцы навучальны аўтамабіль з людзьмі (відэа)
Незвычайнае здарэнне зняў відэарэгістратар у сталіцы 31 студзеня.
Daewoo Matiz, які належыць адной з аўташкол, у раёне вуліцы Харкаўскай сутыкнуўся з фурай. Легкавік разгарнула супраць руху, і аўтацягнік літаральна праштурхаў яе па праезнай частцы, паведамляе auto.onliner.by. Пры гэтым у навучальным аўтамабілі знаходзіліся два чалавекі. Ці быў у кабіне фуры кіроўца — незразумела.
Аўтар відэа піша, што заўважных сур'ёзных наступстваў не было, таму можна сказаць, што ўсё адбылося на даволі маленькай хуткасці. Аўтацягнік спыніўся, толькі калі сітуацыя "сышла" з кадра.
Фота — auto.onliner.by