У Мінску "хуткая" ўрэзалася ў прыпынак транспарту (фота)
Здарэнне адбылося 9 лістапада каля 10:30 на вуліцы Коласа.
На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяраў.
Як паведамляе auto.onliner.by, аўтамабіль хуткай дапамогі ехаў на выклік. Па словах відавочца, другі ўдзельнік аварыі Volkswagen Passat падрэзаў медычную машыну. "Хуткая" ехала па трамвайнай каляіне без уключаных спецсігналаў — толькі з уключанымі фарамі. Кіроўца "фальксвагена", які ехаў у тым самым напрамку, вырашыў развярнуцца — і перашкодзіў "хуткай". Аўтамабіль стаў тармазіць, яго занесла ў прыпынак.
Па словах даішнікаў, "фальксваген" не пашкоджаны. А ў "хуткай" пабіты бампер і пацёк радыятар.

Фота: auto.onliner.by