У Мінску легкавік праехаў праз чыгуначны пераезд на чырвонае святло (відэа)
Volkswagen Caddy нават не прытармазіў.
Машына аб'ехала некалькі легкавікоў, якія спыніліся перад пераездам, і па сустрэчнай паласе паехала да чыгункі. Здарэнне адбылося ў Дамашоўскім завулку ў сталіцы, паведамляе сайт onliner.by.