У Мінску на Свіслачы сутыкнуліся катар і лодка, загінуў чалавек

Яны арэндавалі вёсельную лодку. На Свіслачы ў раёне вуліцы Камуністычнай адбылося сутыкненне з прагулачным катарам, лодка перавярнулася і трое чалавек аказаліся ў вадзе. Хлопца і дзяўчыну ўдалося выратаваць, а яшчэ адзін малады чалавек патануў, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net