У Мінску нецвярозы мужчына страляў на прыпынку грамадскага транспарту

Як паведамляе БЕЛТА, нецвярозы мінчук страляў з пнеўматычнага пісталета на прыпынку грамадскага транспарту. Перад гэтым ён нецэнзурна лаяўся, і калі малады чалавек яму зрабіў заўвагу, дастаў пісталет і стрэліў у яго бок. Далей ён стаў пагражаць дзяўчыне, якая таксама знаходзілася на прыпынку.

Неўзабаве хулігана затрымалі міліцыянты. Ім аказаўся 35-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. На яго "рахунку" аказалася больш за два дзесяткі адміністрацыйных парушэнняў. Свае дзеянні ён патлумачыў станам алкагольнага ап'янення і дэпрэсіяй. Распачатая крымінальная справа.