У Мінску перакулілася фура з 19 тонамі мяса (фота)

На з'ездзе з кальцавой дарогі перакулілася фура, якая перавозіла мяса з Ліды ў Санкт-Пецярбург, перадае interfax.by.

Каб падняць аўтамабіль з 19 тонамі прадукта назад на колы, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Пры гэтым быў выкарыстаны ўнікальны статонны пад'ёмны кран.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку ДТЗ ахвяраў няма. Прычына аварыі высвятляецца.