У Мінску пройдзе фотавыстава, прысвечаная чарнобыльскай катастрофе
Праўда, пакуль арганізатары не знайшлі для яе памяшкання.
З 18 красавіка па 1 траўня ў Мінску пройдзе выстава “Хочам, каб памяталі”, прысвечаная 25-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але дата падзеі не канчатковая. Таксама невядома і ў якім памяшканні яна пройдзе.
У апісанні групы vkontakte адзначаецца, што выстава будзе складацца з унікальных фота-, відэаматэрыялаў. А таксама будзе ўключаць майстар-класы па радыяцыйнай бяспецы.
Цікава, што арганізатарам выставы з’яўляецца міжнародная грамадская арганізацыя “Цэнтр Прыпяць.ком”, зарэгістраваная ва Украіне.
Менавіта гэтая арганізацыя для ўсіх жадаючых ладзіць паездкі ў Прыпяць і Чарнобыль.
Падрабязней http://vkontakte.ru/club24983628