У Мінску расіянін выпаў з 10 паверху і застаўся жывы
Цяпер ён знаходзіцца ў лякарні ў беспрытомным стане.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", грамадзянін Расіі выпаў з 10-га паверха жылога дома. Ён атрымаў шматлікія траўмы. Медыкі кажуць, што, верагодна, ён зваліўся ў сумёт.