У Мінску сутыкнуліся грузавік, "бусік", машына ДАІ і два легкавікі (фота)

Па словах відавочцаў, аўтамабіль ДАІ пасля сутыкнення засыпала друзам. На месца здарэння выязджала машына хуткай дапамогі, інфармуе auto.onliner.by. У ДАІ Заводскога раёна сталіцы пацвердзілі, што ёсць пацярпелыя.

Пакуль што пра гэтае здарэнне вядома, што ў ім удзельнічалі пяць аўтамабіляў: МАЗ, "Газель", Opel Astra Дзяржаўтаінспекцыі, Citroen Xantia, Volkswagen Golf.

Фота: auto.onliner.by