У Мінску ўвядуць пакватэрны ўлік цеплавой энергіі?

Як паведаміў 7 лютага начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук, гэта дасць да 10% эканоміі выдаткаў на ацяпленне.

Лаўнічук: "Наш навукова-даследчы інстытут зрабіў добрую працу. Расклаў па палічках - з-за чаго залежыць энергазахаванне, што трэба зрабіць. Мы накіравалі ліст у Савет Міністраў пра тое, каб ва ўсе праекты ўкараніць частку "Энергазахаванне". Для таго, каб і пры новым будаўніцтве, мы ведалі што ж мы будуем - або мы будзем ізноў ацяпляць вуліцу, або мы будзем зберагаць."

Адзначым, што кожны год мінчукі плацяць за ацяпленне больш 300 мільярдаў рублёў.