У Мінску з візітам знаходзіцца дэпутат бундэстага Марылуізе Бек

Як паведамілі БелаПАН у бюро дэпутата, Бек плануе сустрэцца з прадстаўнікамі ўрада, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і незалежнымі журналістамі Беларусі, каб "пацвердзіць няспынную ўвагу да рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, што працягваюцца ў Беларусі з нядзелі".

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, у сваю чаргу, паведаміў, што на 28 снежня ў МЗС запланавана сустрэча Бек "на ўзроўні кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы".