У Мінску загінула жанчына-кіроўца, яе цела "выразалі" выратавальнікі (фота)

На перакрыжаванні вуліц Залатая Горка і Чырвоназорная сутыкнуліся Peugeot 405 і Nissan Pathfinder.

46-гадовая мінчанка, якая ехала на Peugeot 405, загінула. Яе аўтамабіль адкінула на тратуар да жылога дома. Цела загінулай з салона машыны "выразалі" супрацоўнікі МНС, паведамляе сайт onliner.by.

Мяркуецца, што жанчына не прапусціла Nissan Pathfinder, які рухаўся па галоўнай дарозе.

Фота — onliner.by