У Мінску затрымалі лідара беларускіх нацболаў Яўгена Контуша

Маладыя людзі разгарнулі транспарант, на якім быў перакрэслены надпіс “Made in China”, і запалілі сігнальную шашку, скандуючы пры гэтым “Не — кітайскай экспансіі!” Такім чынам нацболы выказвалі свой пратэст супраць экспансіі КНР, якая праводзіцца пры актыўным спрыянні беларускіх уладаў, перадае БелаПАН. Гэта звязаныя крэдыты, вырубка парка 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску і планы будаўніцтва індустрыяльнага парку на месцы дачных участкаў.

У часе акцыі і быў затрыманы Яўген Контуш.