У Мінску затрымалі міжнародную банду валютчыкаў

Група валютчыкаў складалася з грамадзян Беларусі, Азербайджана і Ірана, піша “Ежедневник”. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, арганізатара «валютнага кааператыва» 40-гадовага грамадзяніна Азербайджана затрымалі на рынку «Экспабел» пры заключэнні чарговай здзелкі па абмене долараў ЗША на беларускія рублі.

За два апошнія месяцы азербайджанец прыцягуў 5 памочнікаў з ліку грамадзян Ірана і Беларусі і атрымаў даход звыш 50 мільёнаў рублёў.