У Мінску затрыманы актывіст апазіцыі Юрась Карэтнікаў
Затрыманне адбылося пасля акцыі памінання продкаў Дзяды.
Юрась Карэтнікаў з’яўляецца лідарам арганізацыі "Правы альянс". Прыкладна ў 17.00 Карэтнікаў патэлефанаваў родным і паведаміў, што ён затрыманы і знаходзіцца ў пастарунку. Яго абвінавачваюць у здзяйсненні дробнага хуліганства. Суд над Юрасём Карэтнікавым адбудзецца сёння, паведамляе агенцтва БелаПАН.