У Мінску затрыманы сутэнёр з Чэхіі
Ён спрабаваў вывезці ў Германію для сэксуальнай эксплуатацыі дзвюх жыхарак сталіцы.
Па дадзеных міліцыі, заезджы сутэнёр завербаваў беларускіх дзяўчат для працы ў нямецкіх бардэлях яшчэ ў кастрычніку 2010 года. Досыць шмат часу сышло на падрыхтоўку дакументаў і афармленне іншых фармальнасцей для легальнага выезду на працу за мяжу.
Пакуль рыхтаваліся дакументы, аб намерах чэха стала вядома мінскім міліцыянтам. 1 лістапада сутэнёра затрымалі і пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе “Ежедневник”.