У Мінску згадалі ахвяраў трагедыі на Нямізе

Нагадаем, што ў 1999 годзе ў цісканіне загінулі 53 чалавекі, пераважна маладыя дзяўчаты.

Святары Свята-Духавага кафедральнага сабора адслужылі набажэнства. Пасля гэтага адбыўся хросны ход да месца трагедыі, інфармуюць "Мінск-Навіны".

Усклаўшы кветкі да мемарыяла, бацькі загінулых паехалі на могілкі.

Фота — interfax.by