У Мінску злавілі верагоднага прадаўца псеўдаасятровай ікры

Яшчэ ў жніўні 2007 года ў Расіі была амаль цалкам забароненая здабыча асятровай ікры. Таму яна стала яшчэ даражэйшай. Гэтым, мабыць, і вырашыў скарыстацца 45-гадовы расіянін. Як інфармуе БЕЛТА, паўтара года ён незаконна займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю: прадаваў у беларускай сталіцы ікру нібыта асятровых відаў рыб. Мужчына атрымаў прыбытак у памеры больш за 50 мільёнаў рублёў.

Тавар ён вырабляў не сам. Прадпрымальны расіянін проста выкарыстоўваў імітацыю ікры, якая афіцыйна вырабляецца ў Санкт-Пецярбургу з дадаткам мяса асятра. На яе мужчына наклейваў этыкеткі ад сапраўднай асятровай ікры астраханскага вырабу.