У непрызнанай Абхазіі сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары
Жыхары спрэчнага рэгіёну выбіраюць прэзідэнта пасля заўчаснай смерцю лідара краіны Сяргея Багапша.
Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў трох кандыдатаў, сярод якіх выконваючы абавязкі кіраўніка рэспублікі, прэм'ер-міністр і лідар апазіцыйнай партыі, паведамляе ВВС. У пачатку 1990-х у выніку ваеннага канфлікту Абхазія адкалолася ад Грузіі, якая,як і ЗША з Еўропай, не прызнае незалежнасць рэгіёна. Абхазію прызнае Расія, якая аказвае рэспубліцы фінансавую дапамогу. Беларусь, нягледзячы на абяцанні Лукашэнкі, незалежнасць Абхазіі не прызнала.