У новы беларускамоўны клас Брэста пайшлі чатыры першакласнікі

З ініцыятывай стварыць такі клас выступілі бацькі першакласніка Францішка. Менавіта яны звярнуліся з заявай у аддзел адукацыі Маскоўскага раёну. Іх сына размеркавалі ў пачатковую школу №34. На працягу некалькіх месяцаў бацькі праводзілі інфармацыйную кампанію ў сваім раёну — расклейвалі абвесткі.

Маці Францішка Маргарыта Вялічкіна кажа, што па аб'явах было вельмі шмат папярэдніх тэлефанаванняў. Але потым бацькі першакласнікаў мянялі сваё меркаванне — часцей за ўсё пад уплывам другога з бацькоў, упэўненага, што беларуская мова не мае будучыні. Сама ж Маргарыта Вялічкіна ацэньвае такое навучанне як элітнае.