У новым сезоне брэсцкае "Дынама" будзе называцца ФК "Брэст"
Такія вынікі апытання сярод футбольных спецыялістаў Брэста, журналістаў і саміх футбалістаў.
Нагадаем, што змяніць назву клуб вымусіла неабходнасць плаціць мінскаму “Дынама” за выкарыстанне брэнда. Сярод варыянтаў новай назвы разглядаліся таксама “Арсенал”, “Атлетык”, “Крэпасць”, “Заходні Буг” і іншыя.
Зараз кіраўніцтва клуба аб’явіла конкурс на новую эмблему, паведамляе “Прессбол”.