У Оршы адкрылася праваслаўная духоўная вучэльня

Гэта ўстанова з’явілася ў сувязі з тым, што ўлетку багаслоўска-пастырскае аддзяленне Віцебскай духоўнай вучэльні пераўтварылася ў Віцебскую духоўную семінарыю. Таму зараз духоўная вучэльня працягне сваю дзейнасць у Оршы.

Трэба адзначыць, што ў горадзе цягам дзесяці гадоў дзейнічаў філіял віцебскай вучэльні і была створана пэўная база для паспяховага адукавання вернікаў. Аднак раней тут займаліся толькі на вячэрнім аддзяленні. Цяпер навучанне будзе праходзіць на трох аддзяленнях — дзённым, завочным і вячэрнім. Прымаюцца ўсе жадаючыя, без узроставых абмежаванняў.

Экзамены і суразмовы з абітурыентамі пройдуць з 9 па 11 верасня, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.