У Оршы аўтамабіль перавярнуўся і ледзь не ўпаў у рэчку (фота)

Легкавік перавярнуўся ў паветры, упаў на дах і праехаў каля 25-30 метраў. На шчасце, яго спыніла бетонная агароджа. Як паведамляе сайт onliner.by, ніхто з чатырох чалавек, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, не пацярпеў (яны атрымалі толькі драпіны).