У Палескім універсітэце беларускую мову прыраўнялі да замежнай?
Супрацоўнікі кафедры замежных моў павінны вучыць студэнтаў беларускай тэрміналогіі.
Менавіта тут працуюць выкладчыкі, якія чытаюць курс “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Гэта вынікае з інфармацыі з сайта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Таксама супрацоўнікі кафедры замежных моў выкладаюць лаціну і культуру маўлення (без пазначэння, на якой мове). Іх падапечнымі з’яўляюцца студэнты чатырох факультэтаў: эканамічнага, банкаўскай справы, арганізацыі здаровага ладу жыцця і біятэхналагічнага.
Пакарыстацца з ведаў беларускай мовы, акумуляваных на кафедры замежных моў, могуць таксама магістранты і аспіранты.