У Паставах праводзіцца Міжнародны фэст "Звіняць цымбалы і гармонік"

У фэсце прымуць удзел аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы, фальклорныя калектывы, індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах з Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Украіны. Усяго ў фестывалі плануецца ўдзел звыш 600 удзельнікаў.

Праграма фестывалю ўключае ўрачыстае адкрыццё, конкурс выканаўцаў на народных музычных інструментах "Хто каго?", гульнявую праграму "Вечар у Паставах", выстаўку народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў "Горад майстроў", тэатралізаванае прадстаўленне "Музыка беларускіх палацаў і сядзіб", музычна-забаўляльную праграму "Пастаўскі бал", творчую лабараторыю, гала-канцэрт і іншыя тэматычныя і культурна-масавыя мерапрыемствы, паведамляе kultura.by