У пінскім будынку XVIII стагоддзя зробяць рэстаран (фота)

Помнік архітэктуры XVIII стагоддзя больш за дзясятак год прастаяў занядбаным. Зараз яго выкупіла прыватная фірма, і пасля рамонту тут адкрыецца рэстаран. Новыя ўладальнікі абяцаюць захаваць гістарычныя параметры і архітэктурныя дэталі будынка.

Сам палац Бутрымовіча даволі ўдала адрамантавалі два гады таму, цяпер у ім размешчаны гарадскі ЗАГС.