У Пінску будаўнікі не зважаюць на кіраўніцтва горада (фота)

Вуліцы старога горада раскапалі будаўнікі для камунікацый Палескага дзяржуніверсітэту. Нягледзячы на шматлікія патрабаванні мясцовых чыноўнікаў, забудоўшчыкі не спяшаюцца аднаўляць дарогі. Гэтай тэме было прысвечана паседжанне пінскага гарвыканкама, на якім будаўнікам было вынесена апошняе “кітайскае” папярэджанне. А з новага году непаслухмяных будуць чакаць судовыя разбіральніцтвы.