У Пінску былыя падследныя ахвяруюць грошы на Дом дзіцяці

Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, на рахунак пінскага Дома дзіцяці пералічана 4 мільёны рублёў — гэта ахвяраванні асобаў, якія раней праходзілі па крымінальных справах.

На сёння ў Доме дзіцяці знаходзіцца сто дзетак, ад якіх адмовіліся бацькі. Каб дапамагчы ім, праваахоўнікі некалькі разоў на год праводзяць дабрачынныя акцыі, падчас якіх перадаюць медыкаменты, вопратку, садавіну і слодычы.

Фота — opeka.by