У Пінску нядбайных бацькоў возяць на працу на таксоўцы
Аб гэтым паведамляе тэлеканал “Варяг”. 60 пінскіх арганізацый выдзелілі аўтатранспарт для развозкі гэтых людзей да месца працы.
Час ад часу яны прыязджаюць на працу і на таксоўцы, а суправаджаюць іх 2 супрацоўнікі міліцыі. У Пінску на сённяшні дзень зарэгістравана 156 бацькоў, дзеці якіх узяты на ўтрыманне дзяржавы. З іх толькі каля 50 чалавек ходзяць на працу.
Колькасць працаўладкаваных нядбайных тат і мам увесь час мяняецца: праз сваю схільнасць да алкаголю яны часцяком кідаюць працу. Каб стабілізаваць сітуацыю, пінскія ўлады вырашылі арганізаваць падвоз гэтага кантынгенту на рабочыя месцы пад міліцэйскім канвоем.