У Пінску выступаў трохгадовы канатаходзец (фота)

Цвіком праграмы стаў выступ трохгадовага Сайфулы, які бясстрашна хадзіў па канаце на 15-метровай вышыні.  Сямейная дынастыя Камілавых, якая культывуе гэта небяспечнае мастацтва, на дзве гадзіны перанесла гледачоў на сваю радзіму.

Увесь выступ акрабатаў суправаджала жывая ўсходняя музыка, пінчукоў частавалі сапраўдным узбекскім пловам і амаль кожную хвіліну жадалі шчасця і дабрабыту Пінску і Беларусі.