У Пінску ўзгадалі пра міжнародныя спаборніцтвы (фота)
Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.
Раней у Пінску часта праходзілі міжнародныя спаборніцтвы па шахматах, спідвею, лёгкай атлетыцы. Пра гэта нагадвае выстава “Пінск спартыўны”, якую прысвяцілі Дню фізкультурніка.
Экспазіцыя складаецца з кубкаў, медалёў, граматаў знакамітых пінскіх спартоўцаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах розных узроўняў у мінулым стагоддзі і цяпер. Акрамя таго, на выставе можна пабачыць атрыбутыку ўжо няісных спартовых клубаў. Ёсць нават сапраўдны матабольны матацыкл і экіпіроўка матабаліста пінскага “Аўтамабіліста”.
Дарэчы, амаль усе экспанаты на выставу прынеслі самі жыхары горада. Праз два месяцы экспанаты вернуцца да сваіх гаспадароў.


