У Пінску зламыснік з пісталетам адабраў 50 тысяч у студэнта
Ён спыніў 17-гадовага юнака на вуліцы і прыгразіў пісталетам. Забраўшы грошы, уцёк.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, пацярпелы адразу ж завярнуўся да праваахоўнікаў. Неўзабаве, нарады ДАІ і патрульна-паставой службы затрымалі зламысніка. Ім аказаўся 22-гадовы жыхар Пінскага раёна, раней яго ўжо судзілі за крадзёж.
Што да пісталета, то ён аказаўся пнеўматычным. За свой учынак нападнік можа пазбавіцца волі на дзесяць гадоў.