У Пінску злодзей скраў грошы з прылаўка
Выпадак адбыўся ў прадуктовай краме “Світанак”.
Нахабны пакупнік скарыстаўся момантам і, проста з прылаўка, скраў амаль тры з паловай мільёна рублёў грашовай выручкі, якую пералічвала касірка. Міліцыянты хутка вылічылі злодзея і да суда пасадзілі за краты.