У Пінску змагаюцца з крымінальнікамі-рэцыдывістамі
Як паведамляе Пінскі ГАУС, сёлета на тэрыторыі горада здзейснена 218 злачынстваў асобамі, якія маюць нескасаваную судзімасць.
Акрамя таго, пінскімі міліцыянтамі распачата 75 крымінальных справаў за парушэнне ўмоваў датэрміновага вызвалення і ўхілення ад прэвентыўнага нагляду. Міліцыянты абяцаюць ставіцца да такіх людзей прынцыпова жорстка.