У Полацку знайшлі мёртвымі ў машыне двух кіроўцаў з Мінску

Высветлілася, што кіроўцы прыехалі з Мінску 7 сакавіка, каб атрымаць груз. Адна з машын загрузілася, і мужчыны пайшлі адпачываць. Па словах ахоўнікаў прамзоны, кіроўцы моцна напіліся. Чамусьці яны не пажадалі пераначаваць ў гатэлі, а пайшлі спаць ў кабіну аднаго з аўтамабіляў. Апошні раз жывымі мужчын бачылі 8 сакавіка.

Паводле папярэдніх звестак, мужчыны маглі загінуць ад неасцярожнасці пры паленні ці сталі ахвярай няспраўнасці элекраабсталявання аўтамабіля.