У Польшчы падчас тэніснага турніра памёр бацька беларускага спартоўца

Як паведамляюць польскія СМІ, трагічны выпадак адбыўся 15 жніўня. Беларус назіраў за гульнёй свайго сына, калі раптоўна страціў прытомнасць.


Спачатку яго спрабавалі рэанімаваць заўзятары, праз 2-3 хвіліны прыехала "хуткая дапамога". Аднак выратаваць мужчыну не ўдалося. Прычынай смерці, верагодна, стаў сардэчны прыступ. Паліцыя і пракуратура праводзяць расследаванне.

Паведамляецца. што медыцынская дапамога таксама спатрэбілася сыну памерлага, які быў у шокавым стане.