У Празе з'явіцца васковая скульптура "Сэрца для Вацлава Гавэла"

Нагадаем, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл памёр 18 снежня мінулага года пасля працяглай хваробы. Тысячы чэхаў і замежнікаў, а сярод іх і беларусаў, у дні жалобы запалілі свечкі на пражскай Вацлаўскай плошчы і ў іншых гарадах. Менавіта з рэшткаў гэтых свечак і створана вялізная скульптура у выглядзе сэрца.

РІА Новости
інфармуе, што скульптуру выставяць сёння перад Нацыянальным тэатрам у Празе.