У Пружанах з’явіліся вуліцы імя Касцюшкі, Скарыны і Еўфрасінні Полацкай
Аднак і назвы савецкага перыяду пакуль засталіся.
Імёнамі нацыянальных гістарычных асобаў пружанскія ўлады назвалі вуліцы ў новых мікрараёнах. Пра гэта паведамляе газета “Раённыя будні”.
Дарэчы, чытачы выдання незадаволеныя тым, што застануцца “вуліцы з бальшавіцкай гісторыі”, а таксама тым, што вуліцы называюцца па-руску і так транслітаруюцца ў беларускую мову. Прыкладам, вуліца “Радужная” (замест “Вясёлкавая”) або “Звёздная” (замест “Зорная”), "Лучыстая” (замест “Прамянёвая”). Старшыня райсавету ў сваю абарону кажа, што для перайменавання няма паважнай падставы і сродкаў.