У Прыднястроўі сёння праходзіць другі тур выбараў прэзідэнта

На пасаду прэтэндуюць экс-старшыня прыднястроўскага парламента Яўген Шаўчук і дзеючы спікер, лідар партыі "Абнаўленне" Анатоль Камінскі, паведамляе БЕЛТА.


Галасаванне на 259 адкрытых выбарчых участках пачалося ў 07:00 і будзе доўжыцца да 20:00 гадзін мясцовага часу. Паўторнае галасаванне будзе прызнана адбыўшымся незалежна ад колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі ў ім удзел. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў, будзе лічыцца выбраным на пасаду прэзідэнта Прыднястроўя.

Мяркуецца, што ЦВК Прыднястроўя аб'явіць папярэднія вынікі галасавання раніцай 26 снежня, а канчатковыя вынікі выбараў - на працягу пяці дзён.