У рамках "Беларускай вясны" пройдзе майстар-клас турэмнага мастацтва

У рамках фэсту ў Цэнтры візуальнай культуры НаУКМА сёння адбудзецца дыскусія "Турма як матрыца грамадскай свядомасці постсавецкіх краін: Украіна-Беларусь". Удзел у дыскусіі прымуць былы палітвязень, палітычны ўцякач Вячаслаў Сіўчык і ўкраінскі праваабаронца Уладзімір Чамярыс. Нагадаем, што нядаўна Чамярыс быў высланы з Беларусі і ўнесены ў спіс неўязных. 


Таксама пройдзе майстар-клас турэмнага мастацтва па лепцы з хлеба, перадае сайт "Фокус". За паўтары гадзіны ўдзельнікі асвояць асновы вырабу з хлебнага мякішу прадметаў, якія дапамагаюць забаўляцца і самавыяўляцца ў турме.