У Расіі судзяць маёра, які расказаў пра сабачыя кансервы ў войску

Экс-маёр штаба 107-й брыгады ва Ўладзівастоку Ігар Мацвееў стаў вядомым пасля таго, як у пачатку чэрвеня гэтага года размясціў на папулярным хостынгу YouTube відэаролік, у якім распавёў пра шматлікія парушэнні ў частцы.

У сваім звароце афіцэр паведаміў, што ваеннаслужачых кармілі сабачым кормам, на банках якога былі пералепленыя этыкеткі. З відэа таксама вынікала, што на тэрыторыі вайсковай часткі незаконна пражываюць гастарбайтэры з Кітая.