У Расіі забаранілі эксплуатацыю аднатыпных з “Булгарыяй” цеплаходаў
Забарона будзе дзейнічаць да высвятлення прычын катастрофы.
Зыходзячы з прычын катастрофы “Булгарыі” будуць прынятыя рашэнні пра далейшы лёс не толькі гэтага судна, але і іншых судоў гэтага тыпу.
Кіраўніцтва Міністэрства транспарту Расіі не ўдакладняе, на працягу якога часу будзе прынята рашэнне аб далейшым лёсе цеплаходаў, аднак адзначае, што для аператыўных следчых работ спатрэбіцца некалькі тыдняў, паведамляе ВВС.
Нагадаем, што цеплаход "Булгарыя" затануў на Волзе 10 ліпеня. У караблекрушэнні загінула больш за 120 чалавек.