У Расіі забілі траіх беларусаў-гастарбайтараў, аднаму адрэзалі галаву
Забойства расследуецца ў Арэхава-Зуеўскім раёне Маскоўскай вобласці.
Забітыя і меркаваныя забойцы працавалі ў кампаніі "Расійскія чыгункі". Трагедыя ж здарылася падчас п'янкі, якая скончылася бойкай. Шасцёра рабочых, пяцёра з якіх грамадзяне Беларусі, нажамі па-зверску забілі сваіх трох калегаў, паведамляе сайт newsru.com.