У расіяніна з цягніка "Масква — Прага" мытнікі забралі 12 тысяч еўра

Як паведамляе сайт Брэсцкай мытні, грамадзянін Расіі заявіў супрацоўніку мытні, што мае пры сабе 7 тысяч еўра і больш за 7 тысяч расійскіх рублёў. Ад пісьмовага дэкларавання ён адмовіўся. Тады быў арганізаваны яго дагляд, падчас якога знайшлі яшчэ 13 тысяч еўра.

Мытнікі нагадваюць, што пры адначасовым вывазе грашовых сродкаў на суму больш за 10 тысяч долараў уся сума падлягае дэклараванню ў пісьмовым выглядзе.