У рэзідэнцыі Кадафі знайшлі альбом з фатаздымкамі Кандалізы Райс
Палкоўніка і раней заўважалі ў прыхільнасці да былога кіраўніка амерыканскай дыпламатыі.
Кандаліза Райс толькі аднойчы наведвала Лівію. Тады яна павячэрала з Муамарам Кадафі, пасля чаго палкоўнік неаднаразова выказваў сваё захапленне ёй. Кадафі называў Райс “цёмнаскурай жанчынай з афрыканскімі каранямі” і захапляўся тым, як яна “аддае каманды арабскім лідарам”, паведамляюць інфармагенцтвы.