У Сібіры ўсталявалі крыжы ў памяць пра беларускіх святароў (фота)
У Іркуцкай вобласці згадалі пра ксяндзоў Андрэя Цікоту і Адама Станкевіча, якія памерлі ў ГУЛАГу ў 1949-1952 гг.
Днямі на месцах іх пахавання з'явіліся мемарыяльныя крыжы, былі праведзеныя набажэнствы. У мерапрыемствах узялі ўдзел не толькі беларускія актывісты, але і мясцовыя жыхары, школьнікі, прадстаўнікі ўладаў, святары.




Фота — catholic.by